БЕЛ Ł РУС

«Беларуснафта» папярэдзіла кіроўцаў аб праблемах з аплатай на запраўках

2.04.2025 / 15:52

Nashaniva.com

«Беларуснафта» папярэдзіла кіроўцаў пра «нестабільны прыём банкаўскіх картак VISA і Mastercard пры аплаце праз сістэму NFC» на запраўках. Гаворка пра бескантактную аплату з дапамогай смартфона або гадзінніка.

У сваім паведамленні «Беларуснафта» ўдакладніла, што праблемы ўзнікаюць пры аплаце праз дадаткі Samsung Pay, Apple Pay і іншыя.

Калі бескантактная аплата не прайшла, у арганізацыі параілі выкарыстоўваць тры альтэрнатыўныя спосабы заплаціць:

Для «павышэння стабільнасці плацяжоў» і мінімізацыі праблем з аплатай «Беларуснафта» парэкамендавала перайсці на сістэму «Белкарт».

Раней паведамлялася, што з 1 красавіка 2025 года недаступная магчымасць аплачваць пакупкі дадаткамі для аплаты Samsung Pay, Apple Pay, Huawеi Pay, Swoo Pay, Garmin Pay, Xiaomi Pay у крамах сеткі «Карона».

Чытайце таксама:

У крамах «Карона» больш нельга аплачваць пакупкі смартфонам

Усе мабільныя аператары запусцілі базавы тарыф. У каго самы танны?

У Жужы з'явіўся новы дом — новае ВІДЭА

Каментары да артыкула