БЕЛ Ł РУС

У жыхара Краснапольскага раёна дома знайшлі рэдкую бельгійскую стрэльбу XIX стагоддзя

2.04.2025 / 16:21

Nashaniva.com

Паляўнічы расказаў, што зброю атрымаў у спадчыну. Але ад крымінальнай справы гэта яго не ўратавала.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

У Краснапольскім раёне сілавікі правялі ператрус у мясцовага паляўнічага. Як высветлілася, акрамя зарэгістраванай паляўнічай стрэльбы мужчына захоўваў яшчэ два віды зброі.

У паляўнічага знайшлі вінтажную стрэльбу і заржавелы пісталет, непрыдатны для стральбы. Па выніках экспертызы высветлілася, што мужчына захоўваў дома рэдкую бельгійскую стрэльбу G. Kopplin Zulltchau.

Яе ў другой палове XIX стагоддзя вырабіў бельгійскі майстар. Верагодна, на заказ, і такіх стрэльбаў было выпушчана вельмі мала. Як адзначылі ў камітэце судовых экспертыз, падобны экзэмпляр G. Kopplin Zulltchau выстаўлены ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Пісталет аказаўся французскім Mod. 1935A, яго вырабілі ў XX стагоддзі.

Паляўнічы патлумачыў, што пісталет адкапаў на агародзе, а стрэльба дасталася яму ад бацькі, які прывёз зброю з Германіі. На вяскоўца завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Салігорцы рамантавалі дах і знайшлі спраўны «парабелум», які схавалі 60 гадоў таму

Вясковец стрэліў сабе ў галаву, праспаў палову сутак — і выжыў

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт

Каментары да артыкула