У маршрутцы з Мінска на Заслаўе хацелі адмяніць сем прыпынкаў, але людзі іх адстаялі
Нядаўна стала вядома, што прыгарадную маршрутку №1499ТК «Мінск — Заслаўе» з прыгарадных перавялі ў разрад гарадскіх. Пры гэтым установа «Сталічны транспарт і сувязь» аб'явіла пра намер адмяніць у ёй сем прыпынкаў. Аднак паток негатыўных рэакцый прымусіў транспартнікаў ад гэтых планаў адмовіцца, піша Blizko.by.
Фота ілюстрацыйнае
Адмяніць збіраліся прыпынкі «Станцыя Ждановічы», «Цэнтр рэабілітацыі», «Станцыя Мінскае мора», «Ратамка», «Крыжоўка», «Юны Камунар», «Зялёнае» — гэта значыць, прамежкавыя прыпынкі паміж МКАД і Заслаўем.
Людзі, аднак, пачалі скардзіцца ў каментарах на сайце перавозчыка:
«Як вы прапануеце цяпер ездзіць раніцай на працу людзям, а дзецям у школу? Элементарна паехаць у Мінск, з'ездзіць у бліжэйшую аптэку, якая знаходзіцца на станцыі Ждановічы, у выпадку, калі наша ў ЖК «Пірс» не працуе? А ўвечары як быць?! Ісці ўздоўж дарогі, дзе няма абочыны і тратуара, а ў цёмны час сутак яна не асветленая ліхтарамі, калі ісці з электрычкі. […] Або па лесе хвілін з 20 цемрай, там не толькі дзецям будзе страшна ісці, але і даросламу чалавеку ўвечары з электрычкі».
«Больш ніводнае маршрутнае таксі там не спыняецца. З гэтага вынікае пытанне, як дабірацца людзям на працу? Развоз і давоз на маёй працы не ажыццяўляецца. На таксі ездзіць прапануеце?», — пісалі абураныя жыхары.
У выніку да заўваг прыслухаліся. Транспартнікі змянілі тэкст навіны, пазначыўшы:
«Колькасць выкананых рэйсаў, а таксама колькасць прыпыначных пунктаў на маршруце захоўваецца».
Чытайце таксама:
Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў
Як выглядаюць чэргі на маршруткі з Мінска ў Барысаў і Жодзіна ВІДЭА
У маршрутках восенню пачнуць абавязкова прымаць аплату карткамі
У Бабруйску другі раз за тыдзень змяняецца цана праезду ў маршрутках. Але гэтым разам таннее