БЕЛ Ł РУС

У Славеніі першы беларус атрымаў пашпарт іншаземца

2.04.2025 / 19:37

Nashaniva.com

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева паведаміла пра некалькі добрых навін для мясцовай беларускай дыяспары. Сярод іх — першы выпадак атрымання беларусам славенскага пашпарта іншаземца. Яго ўладальнікам стаў 9-гадовы хлопчык.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Таксама, па словах Аляксандры Мамаевай, сталі вядомыя выпадкі, калі дзяржаўныя органы Славеніі не патрабавалі ад беларусаў апастылі, якія немагчыма атрымаць. Цяперашняя афіцыйная пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў гэтай краіны рэкамендуе не патрабаваць ад беларусаў даведак аб несудзімасці і шлюбе, а заменіць іх старымі даведкамі і заявай аб немагчымасці атрымаць гэтыя дакументы бяспечным шляхам.

Часовы дазвол на жыхарства ў Славеніі пачалі выдаваць без неабходнасці падаваць даведку аб несудзімасці.

Стала таксама вядома, што сваякам беларускіх актывістаў у Славеніі выдаюцца доўгатэрміновыя шэнгенскія візы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула