БЕЛ Ł РУС

На ўрадавым партале Польшчы з'явіцца сайт для беларусаў на беларускай мове

2.04.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Там плануюць размясціць найважнейшую інфармацыю для беларусаў у Польшчы.

На ўрадавым партале Польшчы gov.pl з'явіцца сайт на беларускай мове.

З такой прапановай да польскага боку звярнуўся Павел Латушка. На мінулым тыдні ён сустрэўся з кіраўніцтвам Інфармацыйнага цэнтра ўрада Польшчы, які адказвае за дзейнасць урадавага партала. На сустрэчы польскія службоўцы заявілі, што рашэнне аб стварэнні сайта для грамадзян Беларусі прынята, паведамляе прэс-служба НАУ.

Як чакаецца, на сайце будзе асноўная інфармацыя на беларускай мове аб легалізацыі, атрыманні дакументаў, працаўладкаванні і біржы працы, сацыяльнай дапамозе і пенсіях, парадку адкрыцця рахунка ў банку, іншая важная інфармацыя аб адукацыі і ахове здароўя. Зараз на партале gov.pl працуе аналагічны сайт для ўкраінцаў на ўкраінскай мове.

Супрацоўнікі Інфармацыйнага цэнтра ў найбліжэйшыя дні пачнуць кансультацыі з міністэрствамі наконт змесціва будучага сайта на беларускай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула