Суўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў
Супраць яго будуць пачынаць спецвытворчасць. Два гады таму мільянера ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
Мікалай Кацалапаў. Фота з ягонага LinkedIn
У фільме «Цені. Цана тэрору» расказалі, у чым вінавацяць суўладальніка WarGaming («Геймстрым») Мікалая Кацалапава.
У прапагандысцкім кіно сцвярджаецца, што ён зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкімі.
У студзені 2023 Кацапалава ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў». Тады яму закідалі фінансаванне «тэрарыстычнай дзейнасці», то-бок ахвяраванне на адну з чатырох прызнаных тады тэрарыстычнымі ініцыятываў: «Байпол», рух «Супраціў» (уключна з «Кіберпартызанамі»), Атрады грамадзянскай самаабароны і «Нехта».
@nashaniva Суўладальніка WarGaming абвінавачваюць у фінансаванні апазіцыі #wargaming #worldoftanks #танки #политика #новости #беларусь ♬ Paris - Else
Цяпер Кацалапаў на свабодзе і за мяжой, таму на яго завядуць спецвытворчасць.
Чытайце таксама:
КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»
Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе