БЕЛ Ł РУС

Жазэ Маўрынью ўхапіў трэнера «Галатасарая» за нос пасля матча Кубка Турцыі

3.04.2025 / 7:39

Nashaniva.com

Патасоўкай і скандалам завяршыўся матч 1/4 фіналу Кубка Турцыі паміж «Галатасараем» і «Фенербахчэ».

Матч 1/4 фіналу Кубка Турцыі па футболе скончыўся перамогай «Галатасарая» 2:1. 

У другім тайме жарсці на полі пачалі накаляцца. Яшчэ ў сярэдзіне тайма галоўны трэнер «Галатасарая» Акан Бурук атрымаў папярэджанне за размовы, піша football.by.

У канцоўцы на полі адбылася масавая патасоўка, у выніку якой арбітр паказаў яшчэ тры чырвоныя карткі гульцам, што знаходзіліся на лаўцы запасных. У «Фенербахчэ» быў выдалены Мерт Хакан Яндаш, у гасцей — Барыш Йылмаз і Керэм Дэмірбай.

Дададзены час расцягнуўся на 16 хвілін, а пасля фінальнага свістка галоўны трэнер «Фенера» Жазэ Маўрынью паспрабаваў схапіць за нос галоўнага трэнера гасцей Акана Бурука.

Раней Бурук назваў Маўрынью ў прэсе «плаксай» з-за пастаянных скаргаў на суддзяў. Галоўны трэнер «Галатасарая» схапіўся за твар і ўпаў на газон, бойка на полі зноў успыхнула, на поле давялося выйсці нават паліцыі.

Партугалец атрымаў чырвоную картку. Акрамя таго, напэўна, яго чакае доўгатэрміновая дыскваліфікацыя.

У чэмпіянаце Турцыі «Фенербахчэ» за 9 тураў да фінішу адстае ад галоўных ворагаў на 6 балаў, аднак пры гэтым мае матч у запасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула