БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска сталі будаваць комплекс новага анкацэнтра

3.04.2025 / 8:3

Nashaniva.com

На праспекце Незалежнасці, 64/10, пачалі будаўніцтва корпуса новага анкалагічнага цэнтра. Як паведамілі ў «Мінскбудзе», ужо залітая першая палова фундаментнай пліты. Другая палова цяпер знаходзіцца на этапе фармавання.

Фота: Мінскбуд

Спецыялісты трэста № 1 працуюць над стварэннем металічнага каркаса будынка, які будзе мець таўшчыню каля 70 см і складацца з васьмі тыпаў арматуры сячэнням ад 8 да 32 мм. Усяго ў падмурак будучай новабудоўлі плануецца ўкласці амаль 1,5 тыс. кубаметраў бетону.

У рамках другой чаргі будаўніцтва, акрамя ўзвядзення новага будынка медустановы, запланавана падключэнне яго да сетак і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Стары будынак анкалагічнага цэнтра пачалі зносіць восенню 2024 года. Яно было пабудавана ў 1977 годзе ў раёне Акадэміі навук. Пабудова савецкай эпохі не спраўлялася з патокам пацыентаў, да таго ж у памяшканні не было ліфта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула