БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на пешаходным пераходзе збілі 10-гадовую дзяўчынку

3.04.2025 / 8:34

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ў сераду на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Шаўчэнкі каля 16:45, паведамляе ДАІ вобласці.

Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці

За рулём аўтамабіля Mercedes знаходзіўся 45-гадовы кіроўца. Ён рухаўся па праспекце і, паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні пры павароце направа наехаў на 10-гадовае дзіця.

Дзяўчынка пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўто.

Школьніцу даставалі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула