Спецпрадстаўнік Пуціна наведаў Вашынгтон
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ Кірыл Дзмітрыеў сустрэўся ў Вашынгтоне з афіцыйнымі асобамі адміністрацыі Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве амерыканскія крыніцы.
Дзмітрыеў, які ўзначальвае Расійскі фонд прамых інвестыцый, павінен быў сустрэцца з прадстаўніком Трампа Стывам Уіткафам.
Змест перамоў Дзмітрыева з прадстаўнікамі амерыканскай адміністрацыі агенцтву невядомы.