Злодзея, што скраў 26 слоікаў з кампотам, вылічылі па напрамку следа
У лютым з падвала хаты ў вёсцы Царкоўе ў Буда-Кашалёўскім раёне зніклі 26 слоікаў хатняй кансервацыі. Характэрны, дарэчы, крадзеж апошнім часам.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Эксперт, што прыбыў на месца здарэння, выявіў след ад абутку, які глядзеў у бок суседняга дома.
След ад падэшвы быў супастаўлены з абуткам гаспадара аднаго з бліжэйшых дамоў — і супадзенне па агульных прыкметах пацвердзілася экспертна.
Мужчына ў складзеным прызнаўся.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз