БЕЛ Ł РУС

ЗША забаранілі амерыканскім чыноўнікам у Кітаі займацца сэксам з кітайцамі

3.04.2025 / 14:20

Nashaniva.com

ЗША забаранілі амерыканскім чыноўнікам у Кітаі займацца сэксам з кітайцамі, высветліла Associated Press. Такіх забаронаў не было з часоў халоднай вайны.

Забарона распаўсюджваецца на амерыканскіх дзяржаўных служачых у Кітаі, членаў іх сем’яў і падрадчыкаў з допускам да сакрэтных звестак.

Больш за паўгода ў Кітаі амерыканскім чыноўнікам забаранялася ўступаць «у рамантычныя або сэксуальныя адносіны» з ахоўнікамі пасольства і консульстваў ЗША, а з студзеня забарону пашырылі на ўсіх грамадзян Кітая.

Строгія правілы адносна стасункаў з замежнікамі, вядомыя як «палітыка незбліжэння», былі шырока распаўсюджаныя ў гады халоднай вайны. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі пра падобную палітыку не паведамлялася; ці дзейнічае яна ў нейкіх іншых краінах — невядома, такая інфармацыя засакрэчаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула