БЕЛ Ł РУС

На якія тавары ў Беларусі перастануць рэгуляваць цэны

3.04.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Пералік тавараў, на якія рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазіцый. Пасля апошніх змяненняў пастановы №713 у ім засталося 211 пунктаў. Office Life склаў спіс самых папулярных тавараў, цэны на якія цяпер будуць свабоднымі.

Прадукты

Больш за ўсё з пераліку тавараў, на якія рэгулююць цэны, выкраслена прадуктаў. Так, з яго выключылі мясныя катлеты, а таксама піражкі, чабурэкі, бліны і варэнікі з тварагом. Сярод такіх тавараў таксама вяршкі з каровінага малака і плаўленыя сыры.

Не будуць рэгуляваць цэны і на некаторыя слодычы напрыклад, на халву, тарты, пірожныя, какосавы парашок, а таксама на сухары і сушкі.

Што тычыцца гародніны, выкраслены баклажаны, кроп, пятрушка, салата. А па садавіне — ківі, персікі, нектарыны, сухафрукты.

Электратавары

Цэны на электрычныя лямпы і люстры, пасудамыйныя машыны, трымеры і электрабрытвы, электрычныя разеткі і падаўжальнікі больш не падлягаюць рэгуляванню. Пад свабодныя цэны таксама трапілі матацыклы і скутары.

Мэбля

З пераліку рэгуляваных тавараў зніклі абедзенныя, пісьмовыя і камп’ютарныя сталы, крэслы і табурэткі. Свабодна фарміруюцца цэны і на наборы мяккай мэблі, гарнітуры для пярэдняга пакоя, мэблю для ваннай пакоя і спальні. Акрамя таго, адпусцілі і цэны на ўсе віды дывановых пакрыццяў.

Тэкстыльныя вырабы

Рэгуляванне цэн знята з коўдраў, пакрывалаў, абрусаў, штор, фіранак і жалюзі. У выніку можна чакаць падаражання на тэкстыль для дома. У галантарэі прыбралі абмежаванні са скураных пальчатак, сумак, рамянёў, мужчынскіх гальштукаў і парасонаў.

Іншая культурна-побытавая прадукцыя

Цэны на лічбавыя фотакамеры, музычныя інструменты, смартфоны, планшэты, камп’ютары і наўтбукі цяпер таксама не рэгулююцца.

Нагадаем, што 2 красавіка ўрад падпісаў чарговую версію пастановы № 713 (6), а 3 красавіка дакумент быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Асноўныя нормы новай пастановы ўступаюць у сілу праз месяц, а некаторыя — з 15 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула