БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска адкрыецца рэстаран ліванскай кухні

3.04.2025 / 16:4

Nashaniva.com

У канцы красавіка ў Мінску на Энгельса, 2, адкрыецца новая ўстанова: рэстаран «Бейрут» з ліванскай кухняй. Поўнае меню пакуль невядомае, але інтэр'ер ужо можна ацаніць, піша CityDog.io.

Скрыншот з відэа

Са слоў блогера gdehodil, які ўжо пабываў унутры рэстарана, установа амаль гатовая да запуску. Яе канцэпцыя — гэта сумесь традыцыйнага ўсходняга смаку з еўрапейскім акцэнтам.

У меню плануюць уключыць хумус, фалафель, стравы на грылі, выпечку, ліванскія дэсерты, аладкі і свежы хлеб. Асаблівы акцэнт, як сцвярджае блогер, зробяць на правільным харчаванні і ліванскім віне.

Разынкай установы, са слоў gdehodil, стане шэф-кухар, які прыедзе з Лівана. Блогер адзначыў, што інтэр'ер ужо выглядае стыльна, асабліва яму спадабаліся свяцільні. 

Чытайце таксама:

У Беларусі адкрыўся дызайнерскі буцік-гатэль з рэстаранам — цэны могуць вас здзівіць

Mark Formelle выпусціў калекцыю з вядомымі месцамі Мінска

Каментары да артыкула