Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал Віталя Цыганкова
У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які размяшчаецца на сайце Міністэрства інфармацыі, заўважаныя новыя абнаўленні, піша «Вясна».
Сярод іншых прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал вядомага журналіста «Радыё Свабоды» і «Белсата» Віталя Цыганкова.
Таксама ў новую рэдакцыю спіса трапілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Хартия 97%», «Беларусы ў Кракаве — Белорусы в Кракове», «Глаза Минска — Восток», «Глаза Минска — Север», «Празрысты чат | Могилёв», «Глаза Минска — Юг», «Думать не больно Chat», «НАШ ДОМ. Комментарии», «СКАДОВСЬКИЙ ЗАХИСНИК», «Ескадрон»;
- ютуб-канал «MozgON»;
- фэйсбук-старонкі «Радыё Свабода», «Не запраўляй аўтазак», Vadzim Vasilyev, Viktar Klimus;
- старонкі ў тыктоку «Женя Егоров», «Усы Тихановской».
Чытайце таксама:
«Экстрэмісцкімі» прызналі сайт і сацсеткі Цэнтра новых ідэй
Прызналі «экстрэмісцкай» тыкток-старонку «Смех, Юмор, Позитив» з больш чым 630 тысяч падпісчыкаў
Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»