БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Харкаве загінулі чатыры чалавекі, 35 параненыя

4.04.2025 / 8:27

Nashaniva.com

Расійскія беспілотнікі ўвечары ў чацвер і ўначы на пятніцу атакавалі некалькі ўкраінскіх рэгіёнаў.

«Выратальнікі дасталі з-пад завалаў дома ў Харкаве, які пацярпеў у выніку атакі расійскіх беспілотнікаў, цела яшчэ аднаго загінулага», — паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

«Па стане на раніцу, на жаль, ужо чацвёра загінулых — з-пад завалаў дэблакіравалі цела яшчэ аднаго чалавека», — напісаў ён у тэлеграме.

Паводле яго слоў, параненыя 35 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула