Трамп звольніў кіраўніка Агенцтва нацыянальнай бяспекі і Кіберкамандавання ЗША
Пра звальненне генерала Цімаці Хо паведаміла выданне The Washington Post. Ягоная намесніца ў Агенцтве нацыянальнай бяспекі (АНБ) Венды Нобл была знятая з пасады і пераведзеная на новую ў Пентагон.
Цімаці Хо. Фота: Demetrius Freeman/The Washington Post via Getty Images
Па звестках WP, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне звольніць Хо і Нобл пасля сустрэчы з ультраправай актывісткай Лаурай Лумер, якая сцвярджала, што яны нелаяльныя да кіраўніка дзяржавы.
В.а. дырэктара АНБ прызначаны генерал-лейтэнант Уільям Хартман, які да гэтага быў намеснікам кіраўніка Кіберкамандавання ЗША.