БЕЛ Ł РУС

Трохгадовы Цімафей, які быў паранены ў выніку удараў Расіі па Крывым Рогу, памёр

5.04.2025 / 12:27

Nashaniva.com

 Пра тое, што хлопчык не выжыў, паведаміла яго мама Валерыя.

Яна падзялілася са СМІ фотаздымкам дзіцяці з сямейнага архіва.

У момант удару хлопчык з бабуляй вярталіся дадому з пляцоўкі. Валерыя была дома. Яна адразу пабегла на вуліцу да мамы і сына.

«Цімафей быў вельмі энергічным дзіцём, захапляўся космасам і касмічнымі ракетамі. Вельмі любіў збіраць божых каровак і жукоў», — распавяла мама пра загінулага сына. Хлопчыку было тры гады і дзевяць месяцаў…

Да месца трагедыі жыхары Крывага Рога нясуць кветкі і дзіцячыя цацкі ў памяць аб забітых учора… Па апошніх звестках загінулі 19 чалавек, палова — дзеці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула