БЕЛ Ł РУС

Па патрабаванні Зяленскага чыноўнікі прайшлі тэст на дэтэктары хлусні з-за ўцечкі праекта дамовы з ЗША

5.04.2025 / 13:26

Nashaniva.com

 У яго офісе не пацвердзілі і не абверглі гэтыя звесткі.

Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі даручыў СБУ расследаваць уцечку праекта дагавора з ЗША аб здабычы прыродных карысных выкапняў. Для гэтага супрацоўнікаў некалькіх міністэрстваў праверылі на паліграфе. Пра гэта паведамляе Financial Times.

Крыніцы выдання адмовіліся раскрываць падрабязнасці і маштабы праверкі. Вядома толькі, што расследаванне рушыла следам за публікацыяй 26 сакавіка дэталяў праекта дэпутатам ад апазіцыйнай партыі «Голас» Яраславам Жалезняком. Праз дзень інфармацыя з’явілася і на старонках Financial Times.

Офіс прэзідэнта Украіны адмовіўся ад каментароў. У заяве СБУ гаворыцца, што служба «працуе ў рамках закона і не агалошвае некаторыя дэталі сваёй дзейнасці».

Як адзначае выданне, новы праект дагавора выклікаў напружанасць паміж Кіевам і Вашынгтонам. Украіна была «заспета знянацку» маштабамі патрабаванняў ЗША, некаторыя з якіх там лічаць «палітычна несапраўднымі». Акрамя таго, прапанова па-ранейшаму не прадугледжвае для Кіева ніякіх гарантый бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула