БЕЛ Ł РУС

З-за моцнага снегападу ў Мінску спынілі матч чэмпіянату Беларусі па футболе

5.04.2025 / 20:17

Nashaniva.com

З-за моцнага снегападу ў Мінску суддзі вырашылі прыпыніць матч паміж мінскім «Дынама» і гродзенскім «Нёманам» неўзабаве пасля яго пачатку, паведамляе прэс-служба «Дынама».

Поле было настолькі заснежанае, а снегапад настолькі моцны і няспынны, што суддзя прыпыніў матч ужо на 15-й хвіліне гульні.

Адносна аднаўлення матчу паведамілі, што гэта вырашыцца ў найбліжэйшы час.

Урэшце матч афіцыйна перанеслі праз кепскае надвор’е.

Скрыншот: t.me/tribuna_by

Скрыншот: t.me/tribuna_by

Раней сёння з-за моцнага снегападу на паўгадзіны затрымалі пачатак матчу ў Маладзечне паміж мясцовым клубам «Маладзечна-2018» і барысаўскім БАТЭ.

Чытайце таксама:

Мінск замятае снегам ФОТЫ

Пачатак матчу ў Маладзечне затрымалі на паўгадзіны з-за моцнага снегападу

У нядзелю ўдзень будзе не больш за +4°C

У Віцебскай вобласці выпала багата снегу

Каментары да артыкула