Кампанія Ілана Маска шукае добраахвотнікаў для ўжыўлення чыпаў у мозг
Кампанія Ілана Маска Neuralink адкрыла глабальны набор удзельнікаў для выпрабаванняў нейраімплантаў. Добраахвотнікаў для гэтага эксперыменту шукаюць па ўсім свеце.
Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images
Для медыцынскіх эксперыментаў кампаніі патрабуюцца пацыенты з паралічом верхніх і ніжніх канечнасцяў, выкліканым траўмай спіннога мозгу або бакавым аміятрафічным склерозам (хваробай, на якую хварэў Стывен Хокінг).
Тэхналогія, якая дазваляе, напрыклад, кіраваць камп'ютарам або смартфонам сілай думкі, ужо апрабаваная на трох пацыентах з паралічом канечнасцяў ў ЗША. Neuralink паведамляе, што ўсе тры ўдзельнікі дэманструюць стабільныя вынікі.
Цяпер Neuralink пашырае гарызонты, запрашаючы людзей з квадрыплегіяй — поўнай стратай кантролю над рукамі і нагамі — з розных краін далучыцца да шасцігадовага даследавання. Імплантат, памерам крыху большы за манету, ужыўляецца ў мозг і ўлоўлівае сігналы нейронаў, пераўтвараючы іх у каманды для прылад.
Чытайце таксама:
Другі пацыент з ужыўленым у мозг чыпам Neuralink згуляў у Counter-Strike 2 сілай думкі
Маск: Першы пацыент з імплантам Neuralink здольны кіраваць камп'ютарнай мышкай з дапамогай думак