БЕЛ Ł РУС

Вызначылі самыя ўпарадкаваныя паселішчы Беларусі

5.04.2025 / 22:44

Nashaniva.com

Урад вызначыў самыя ўпарадкаваныя населеныя пункты Беларусі па выніках 2024 года, падзяліўшы ўсіх удзельнікаў на пяць катэгорый паводле велічыні і статусу.

Магілёў. Фота: Наша Ніва

У першай катэгорыі найлепшым населеным пунктам прызналі Магілёў.

З населеных пунктаў другой катэгорыі пераможцамі сталі Наваполацк і Кобрын.

У лік самых упарадкаваных населеных пунктаў трэцяй катэгорыі ўвайшлі Валожын, Бяроза і Жабінка.

У чацвёртай групе адзначыліся Чэрыкаў, Бешанковічы, Мядзел і Петрыкаў.

Урэшце, апошняя катэгорыя, прадстаўленая аграгарадкамі і вёскамі, уключае ў сябе вёску Ляскавічы Іванаўскага раёна; аграгарадок Белавежскі Камянецкага раёна, аграгарадок. Мазалава Віцебскага раёна, аграгарадок Лужкі Шаркаўшчынскага раёна, аграгарадок Верамейкі Чэрыкаўскага раёна.

Пераможцаў узнагародзяць пераходным вымпелам і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Магілёў, напрыклад, атрымае 8000 базавых велічынь (336 тысяч рублёў).

Акрамя мясцовасцяў, прызнаных пераможцамі, адзначылі таксама значны ўклад у павышэнне ўзроўню ўпарадкаванасці тэрыторый у гарадах Клімавічы, Бабруйск, Полацк, Пружаны, Мазыр, Нясвіж, Жыткавічы, гарадскім пасёлку Акцябрскі, аграгарадках Друя Браслаўскага раёна, Олтуш Маларыцкага раёна і Моталь Іванаўскага раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула