БЕЛ Ł РУС

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады

6.04.2025 / 9:20

Nashaniva.com

44-гадовы акцёр і рэжысёр Максім Сохар памёр 5 красавіка. Аб гэтым са спасылкай на паведамленні знаёмых піша «Люстэрка». 

Максім Сохар. Фота: «Бабруйскі кур'ер»

Максім Сохар нарадзіўся ў 1981 годзе ў сям'і тэатразнаўцы і драматурга Юрыя Сохара. Скончыў сталічную Акадэмію мастацтваў. Працаваў акторам у віцебскім тэатры імя Якуба Коласа і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

У 2009-м стаў галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога тэатра імя Дуніна-Марцінкевіча (у Бабруйску) і займаў гэтую пасаду сем гадоў. Акрамя Беларусі ставіў спектаклі ў Польшчы і Чэхіі.

Прычыны смерці не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула