БЕЛ Ł РУС

Сілавікі накрылі кол-цэнтр у Мінску, які разводзіў на грошы расейцаў

6.04.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Махляры прадстаўляліся супрацоўнікамі вядомых трэйдынгавых кампаній.

У офісе кол-цэнтра. Скрын відэа БТ

ГУБАЗіК раскрыў сетку ашуканскіх колл-цэнтраў.

Махляры прадстаўляліся ахвярам супрацоўнікамі вядомых трэйдынгавых кампаній і прапаноўвалі «выгадна інвеставаць» у неіснуючыя бізнэс-праекты.

Затрымалі 37 фігурантаў. Сілавікі працягваюць шукаць махляроў і пацярпелых, паведамляе МУС.

У махляроў канфіскавалі 550 000 рублёў гатоўкай, 11 аўтамабіляў агульным коштам больш за 710 тысяч рублёў.

Накладзены арышт на 6 рахункаў, якія выкарыстоўваліся пры здзяйсненні злачынстваў.

Адна з супрацоўніц гэтага кол-цэнтра расказвае ў сюжэце БТ: знайшла ў 2023 годзе ў інтэрнэце вакансію, на сумоўі былі стандартныя пытанні, сутнасць працы асабліва не тлумачылі. 

У асноўным махляры падманвалі жыхароў Расіі. Пасля часам званілі і жыхарам Украіны. Кліентам прапаноўвалі адкрыць брокерскі рахунак, стартавы ўзнос — 200 даляраў.

З сярэдзіны лета 2022 года ў махляроў было пяць кол-цэнтраў у Мінску, пазней яны пераехалі ў адзін каля станцыі метро «Усход».

У супрацоўнікаў былі строгія правілы — уся працы толькі з офіса на выдадзеным абсталяванні. Пацярпелым, якім званілі, высвечваўся не беларускі нумар, а іншай краіны.

Гэта другі падобны раскрыты кол-цэнтр. Летась накрылі яшчэ адзін, затрымалі каля паўсотні чалавек. Ці звязаныя гэтыя кол-цэнтры, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула