Еўрасаюз запусціў праграму падтрымкі адукацыі беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій
Еўрапейскі саюз абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Хто можа прэтэндаваць на падтрымку
Праграма прызначаная для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму пакаранню па палітычных матывах.
На момант падачы заяўкі ўдзельнік або ўдзельніца павінны пражываць (не раней за жнівень 2020 года) у краіне-члене ЕС, краінах ЕЭЗ або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).
Выключэнне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 года з-за рэпрэсій і пераследу, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.
Чым можа дапамагчы праграма
- Прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
- прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
- зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
- прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
- здаць кваліфікацыйныя экзамены;
- атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).
Памер падтрымкі — да 10 000 еўра.
Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.
Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна па спасылцы.
Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.
Больш падрабязна чытайце тут.