У Івацэвіцкім раёне бык забіў свайго гаспадара
У Івацэвіцкім раёне на прысядзібным участку ў загоне разам з буйной рагатай жывёлай знойдзена цела 57-гадовага мужчыны з шматлікімі кровападцёкамі.
Месца здарэння
Раніцай фермер адправіўся займацца падсобнай гаспадаркай і доўгі час не вяртаўся, не адказваў на тэлефонныя званкі. Яго сын, занепакоены адсутнасцю бацькі, адправіўся на пошукі і знайшоў яго цела ў загоне з быком.
Паводле папярэдніх дадзеных экспертызы, смерць наступіла ў выніку закрытай тупой траўмы грудной клеткі з пашкоджаннем унутраных органаў. Зафіксаваны шматлікія пераломы, якія маглі быць нанесеныя рагамі і капытамі быка.