БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць кватэру ў стылі палаца

7.04.2025 / 10:53

Nashaniva.com

У жылым комплексе «Каскад» выстаўлена на продаж элітная кватэра, інтэр’ер якой больш нагадвае раскошныя пакоі нейкага манарха, чым звычайную гарадскую «тройку»

Тут ляпніна, масіўная мэбля з разьбой, чэшскія люстры, італьянскія парцьеры і сцены, аздобленыя венецыянскай тынкоўкай, нават ванны пакой выкананы ў золатам і мармуры — з асобнай ваннай на львіных лапах, піша Onliner.by.

Агульная плошча кватэры складае 101,5 м², з якіх амаль 14 «квадратаў» займае кухня. Вышыня столяў — 2,74 метра.

Рамонт выкананы з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў, устаноўлена імпартная сантэхніка, цёплыя падлогі, сігналізацыя, відэадамафон, а за межамі кватэры — закрытая тэрыторыя са шлагбаўмам, гасцявой паркоўкай і пандусам.

Ёсць магчымасць арганізаваць уласнае патыа.

Кватэра цалкам гатовая да засялення. Цана — $225 тыс.

Прадавец разглядае варыянты з залікам або абменам нерухомасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула