БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі замежнікаў

7.04.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Некалькі гадоў трое беларусаў пры пасярэдніцтве замежных грамадзян арганізавалі незаконны ўезд і знаходжанне мігрантаў у Беларусі.

У МУС Беларусі выкрылі схему незаконнай легалізацыі грамадзян з краін Сярэдняй Азіі. Удзельнікі злачыннай групы, якая складалася з трох беларусаў пры пасярэдніцтве замежных грамадзян, на працягу некалькіх гадоў арганізоўвалі незаконны ўезд і знаходжанне мігрантаў у Беларусі.

Яны выраблялі і падавалі ў дзяржаўныя ўстановы падробленыя дакументы ад імя фіктыўных або легальных працадаўцаў, што дазваляла грамадзянам Туркменістана і Узбекістана атрымліваць візу і дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі.

Папярэдне ўстаноўлена, што паслугамі гэтых пасярэднікаў скарысталіся 210 асоб.​

Падчас ператрусаў па месцах пражывання падазраваных канфіскаваны электронныя носьбіты інфармацыі, фінансава-гаспадарчыя дакументы і буйныя сумы ў беларускіх рублях і замежнай валюце.​

Затрыманы каля 100 замежнікаў, якім незаконна дапамаглі застацца ў Беларусі. Многія з іх працавалі таксістамі, падсобнымі рабочымі на рынках і будаўнічых аб'ектах.​

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула