БЕЛ Ł РУС

«Прабачце, беларусы!» Жыхарка Слуцка ўзяла на сябе адказнасць за красавіцкія снегапады

7.04.2025 / 11:50

Nashaniva.com

У тыктоку наперабой людзі бяруць на сябе віну за раптоўны вясенні снег. А пачала са шматлікімі падабайкамі і рэпостамі жыхарка Слуцка.

Беларуска ў тыктоку ўзяла на сябе ўсю адказнасць за халоднае і снежнае красавіцкае надвор'е, якое пакуль не хоча змяняцца вясновым цяплом, заўважыў Telegraf.news.

У сваім кароткім вірусным відэа карыстальніца kate.hammer папрасіла прабачэння ў суайчыннікаў, растлумачыўшы, што анамалія здарылася выключна з-за таго, што яна да гэтага часу, у красавіку, не прыбрала навагоднюю ёлку.

Ролік, які заляцеў амаль на 200 000 праглядаў і прадэманстраваў сюррэалістычную для красавіка карціну. У пакоі аўтара стаіць прыбраная навагодняя елка, а адразу за акном — сапраўдны зімовы пейзаж з дрэвамі, захутанымі густым снегам.

@kate.hammer Моти готовлю по Слуцку, картины рисую, зеркала делаю, обращайтесь) А папа стиралки ремонтирует — @Ремонт стиральных машин @IREN.HAMMER #погодамарт #погодаапрель #беларусь #слуцк #беларусьснег #снегопад ♬ sonido original - Alfa 91.3 FM

«Прабачце мяне, калі ласка. Беларусы, гэта ўсё з-за мяне, — з характэрнай інтанацыяй грэшніка, які каецца, паведамляе голас за кадрам. — Гэта ў мяне ў красавіку ёлка стаіць… І вось гэта вось усё праз мяне. Соры».

Іранічнае «прызнанне віны» і «прабачэнне» чакана знайшлі самы жывы водгук у іншых беларусаў у каментарах. Людзі тут жа падхапілі жарт, прыняліся наперабой браць віну на сябе ці прапаноўваць радыкальныя спосабы барацьбы з «першапрычынай» снежнага красавіка.

Многія вырашылі падзяліць «адказнасць»:

«Не. Гэта я да лета не схуднела! Колькі ж нас сумленных!»

«Не хвалюйцеся, гэта я маразілку не прыкрыў».

«А я думаў, што гэта з-за мяне, я халадзільнік савецкі зачыніць забыўся».

«Не, гэта я вінаватая, у мяне ўчора адпачынак пачаўся».

Знайшліся і прамыя «пацярпелыя»: «З-за вас я не схадзіў сёння на рыбалку. А-а-а-а-а-а».

Нехта здзівіўся недасведчанасці аўтара пра іншыя «анамаліі»: «Вы што, у TikTok першы дзень? Няўжо вы не бачылі, што шмат хто ў студзені ўжо бульбу пасадзіў?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула