Еўрапейскія фондавыя рынкі падаюць следам за азіяцкімі
Еўрапейскія фондавыя рынкі адкрыліся ў панядзелак, 7 красавіка, падзеннем, паведамляе Bloomberg.
Падзенне нямецкага індэкса DAX на пачатку таргоў дасягала 10 працэнтаў; На 10:35 DAX страціў 7,5%.
Зводны індэкс найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній Stoxx Europe 600 знізіўся на 5,1%.
Брытанскі FTSE 100 знізіўся на 6%, французскі CАС 40 — на 7%.