БЕЛ Ł РУС

У ЗША патлумачылі, навошта ўвялі гандлёвыя тарыфы на бязлюдныя астравы, дзе жывуць адны пінгвіны

7.04.2025 / 13:11

Nashaniva.com

ЗША ўвялі мыты на бязлюдныя астравы, каб перакрыць магчымыя шчыліны для абыходу гандлёвых абмежаванняў.

Фота: Getty Images

Міністр гандлю Злучаных Штатаў Говард Лутнік патлумачыў, чаму бязлюдныя астравы Херд і Макдональд апынуліся ў спісе тэрыторый, на якія распаўсюджваюцца новыя мыты. Паводле яго слоў, гэта мера накіравана на ліквідацыю магчымых шчылін, праз якія іншыя краіны маглі б абыходзіць гандлёвыя абмежаванні ЗША. Лутнік адзначыў, што прэзідэнт Дональд Трамп імкнецца пераканацца, што няма ніводнай тэрыторыі, якая застанецца па-за ўвагай у гэтым пытанні. ​

Як вядома, пад абвешчаныя прэзідэнтам ЗША тарыфы трапіла група незаселеных вулканічных астравоў паблізу Антарктыды, пакрытых ледавікамі, якія з'яўляюцца домам для пінгвінаў.

Гэтыя выспы з'яўляюцца аднымі з самых аддаленых месцаў на зямлі. Яны абсалютна незаселеныя, і лічыцца, што апошні раз людзі наведвалі іх амаль 10 гадоў таму.

Згодна з рашэннем Трампа, з 3 красавіка на экспарт прадукцыі з гэтых астравоў у ЗША накладваецца 10-працэнтная пошліна. ​

«Жарты жартамі, а паводле сайта trademap, у 2024 годзе ЗША імпартавалі з населенага пінгвінамі вострава Norfolk тавараў на агульную суму $192 тысяч. У 2023 годзе — рэкордныя $686 тысяч, а ў 2022 годзе — 273 тысяч, дадзеныя прыводзіць і Сусветны Банк. Вядома, 273 тысячы «надвор'я не робяць», але звярніце ўвагу на гандлёвы код 84 у 2022 годзе — «пінгвіны» экспартавалі запчасткі для ядзерных рэактараў на $5 тысяч», — заўважыла амерыканістка Аляксандра Філіпенка.

У спісе краін, на якія тарыфы не распаўсюджваюцца, — Беларусь, Расія, Куба, Паўночная Карэя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула