У сталічным грамадскім транспарце ўвядуць аплату банкаўскай картай
Укараненне новай сістэмы запланавана на канец года. Пра гэта на анарадзе ў Мінгарвыканкаме 7 красавіка расказаў дырэктар дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, пішуць Мінск-навіны.
Акрамя таго, у метрапалітэне стане больш турнікетаў, дзе можна будзе аплаціць праезд з дапамогай QR-кодаў. Ужо заключаны дагавор на мадэрнізацыю 30 аўтаматызаваных прылад. Усе працы правядуць у 2025 годзе.
На дадзены момант у Мінску паслугамі наземнага грамадскага транспарту штодня карыстаюцца каля 1 млн 100 тыс. пасажыраў, метрапалітэна — больш за 700 тыс.
— Сярод відаў транспарту найбольшая доля перавозак прыпадае на метрапалітэн і аўтобусы — 36 % і 34,6 % адпаведна, — удакладніў Ю. Супрановіч. — Доля наземнага электрычнага транспарту складае прыкладна 25,5 %.