БЕЛ Ł РУС

Уладальніца мінскага бара абвінаваціла маскоўскую ўстанову ў плагіяце

7.04.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра мінскую кавярню-бар «Беламур» і маскоўскую ўстанову «Маргарыта любіць пепероні». Прычына спрэчкі — канцэпцыя фотазоны з дываном і святлодыёднай шыльдай, піша «Анлайнер».

Злева — мінскі варыянт, справа — маскоўскі

«Лаяцца ні з кім не планую, проста хачу ўбачыць на свае вочы. З кантэксту размовы са школай дызайну, якая рабіла праект гэтай кавярні, я зразумела, што гэты элемент папрасілі ўставіць самі ўладальнікі ўстановы. Вядома, гэта ўсё таму, што мы крутыя прыдумшчыкі, але давайце не будзем гэтай думкай падтрымліваць крадзеж», — заявіла ўладальніца беларускага бара ў роліку.

У каментарах, аднак, адзначаюць: Pinterest кішыць святлодыёднымі шыльдамі на фоне дываноў. У адказ ўладальніца падкрэслівае, што прэтэнзіі ў яе — да запазычання самога надпісу і шрыфта.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылася кавярня з сапраўдным фантанам у цэнтры залы

У Гомелі скульптуру Гулівера заменяць на скульптуру ратавальніка

Наведніца сабачага кафэ ў Мінску засталася крайне незадаволенай і расказала, якія ў яе прэтэнзіі

Каментары да артыкула