БЕЛ Ł РУС

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне паўтоны выбухоўкі на мяжы

7.04.2025 / 21:45

Nashaniva.com

7 красавіка Пуцін пазваніў Лукашэнку, каб падзякаваць яму за затрыманне на беларускай мяжы буйной партыі выбуховых рэчываў агульнай вагой у 580 кілаграмаў, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Пуцін узнагароджвае Лукашэнку ордэнам. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sergei Ilnitsky / Pool Photo via AP 

 «Уладзімір Пуцін патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і падзякаваў за затрыманне найбуйнейшай партыі асабліва небяспечнага грузу — выбухоўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Далей гэтая выбухоўка меркавана вытворчасці ЗША нібыта павінна была трапіць у Расію.

Пуцін у размове з Аляксандрам Лукашэнкам папрасіў перадаць падзяку і наколькі магчыма заахвоціць спецыялістаў і экспертаў, якія выявілі і ідэнтыфікавалі небяспечны груз. 

Як расказалі раней ў сюжэце БТ, бус Mercedes на малдаўскіх нумарах прыехаў у Беларусь з боку Польшчы 2 красавіка. Яго пераганялі з Літвы ў Расію. У Беларусь на ім спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кілаграмаў. Кіроўцу затрымалі на мяжы з Польшчай.

Затрыманы кіроўца — 41-гадовы Яўген Манько. Ён кажа, што яго выкарысталі ўцёмную. На мужчыну завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса. Па ім пагражае пазбаўленне волі да 10 гадоў.

Чытайце таксама:

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі

Каментары да артыкула