БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў знаходжанне ўкраінскіх вайскоўцаў у Белгарадскай вобласці Расіі

8.04.2025 / 8:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпершыню афіцыйна пацвердзіў прысутнасць украінскіх вайскоўцаў у Белгарадскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Паводле яго слоў, актыўныя дзеянні ў прыгранічных раёнах дзяржавы-агрэсара з’яўляюцца абгрунтаваным адказам на расійскае ўварванне, піша «Украінская праўда».

Ілюстрацыйнае фота 93 АМБр Халодны Яр

«Асобна дакладваў галоўнакамандуючы Аляксандр Сырскі: фронт, наша прысутнасць на Куршчыне і наша прысутнасць у Белгарадскай вобласці. Працягваем весці актыўныя дзеянні ў прыгранічных раёнах на тэрыторыі ворага, і гэта абсалютна справядліва — вайна павінна вяртацца туды, адкуль яна прыйшла», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Гэта першае публічнае пацверджанне на найвышэйшым узроўні факту знаходжання ўкраінскіх падраздзяленняў у Белгарадскай вобласці. Раней такія аперацыі афіцыйна не каментаваліся.

Зяленскі падкрэсліў, што асноўнай мэтай гэтых дзеянняў з'яўляецца абарона ўкраінскіх тэрыторый на Сумшчыне і Харкаўшчыне, якія сістэматычна падвяргаюцца абстрэлам з боку Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула