БЕЛ Ł РУС

У адстаўку адправілі адыёзную наваполацкую суддзю Зінаіду Балаболаву — на яе рахунку некалькі дзясяткаў палітычных працэсаў

8.04.2025 / 11:40

Nashaniva.com

Інфармацыя пра яе адстаўку прысутнічае ва Указе Лукашэнкі №142 ад 7 красавіка, заўважыла «Віцебская вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на «рахунку» Балаболавай не менш за 268 разгледжаных адміністрацыйных справаў — у абсалютнай большасці з якіх яна прызначала суткі.

Адзначым, што рэальная лічба разгледжаных Балаболавай палітычных судовых справаў вышэй — у праваабаронцаў адсутнічаюць поўныя даныя пра рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

Каментары да артыкула