БЕЛ Ł РУС

У брэсцкім каледжы правялі паказальны суд над мужчынам па палітычным артыкуле

8.04.2025 / 13:55

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёна Брэста 2 красавіка правёў выязное пасяджэнне ў актавай зале політэхнічнага каледжа Брэсцкага тэхналагічнага ўніверсітэта. Мужчыну, імя якога не вядома, было прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 368 КК (публічная абраза Лукашэнкі), піша BG.media.

У чым менавіта абвінавачвалі мужчыну, у прэс-службе не паведамілі. Суддзя Марыя Аліфярук прызнала яго вінаватым і прызначыла два гады абмежавання волі без накіравання («хатняя хімія»).

Суддзя вынесла прысуд «з улікам прызнання сваёй віны і шчырага раскаяння ў здзейсненым злачынстве, а таксама іншых змякчальных абставінаў па справе».

Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Працэс над мужчынам быў паказальным — перад навучэнцамі політэхнічнага каледжа. Суд Маскоўскага раёна Брэста называе яго «прафілактычным мерапрыемствам», галоўная мэта якога — «засцерагчы непаўналетніх ад неразважлівых учынкаў, адказнасць за здзяйсненне якіх вызначана Крымінальным кодэксам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула