БЕЛ Ł РУС

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення

9.04.2025 / 9:1

Nashaniva.com

Адвакат Міхаіла Яфрэмава расказаў, што акцёр пакінуў тэрыторыю ПК і паехаў у Маскву.

Фота: Вікіпедыя

Міхаіл Яфрэмаў выйшаў на волю 9 красавіка па УДВ. 

У канцы сакавіка 61-гадоваму Яфрэмаву была задаволена просьба пра УДВ. Як вырашылі ў судзе, «мэта крымінальнага пераследу была дасягнутая».

У верасні 2020 года артыста прысудзілі да 7,5 гадоў калоніі: моцна п'яны Яфрэмаў выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Lada Granta. Яе 57-гадовы кіроўца загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула