БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў банк здалі дзіўную даляравую купюру

9.04.2025 / 9:40

Nashaniva.com

У адным з банкаў Мінска падчас праверкі і пераліку грашовых купюр, што знаходзіліся ў сховішчы, супрацоўнікі звярнулі ўвагу на дзіўны грашовы білет наміналам 10 даляраў серыі 1988 года.

Як бачна, на ім выяўленае неадпаведнасць лічбавага і тэкставага абазначэнняў наміналу як на пярэднім, так і на адваротным баку грашовага білета (1 — 10 даляраў).

Купюра была канфіскавана работнікамі міліцыі і адпраўлена на экспертызу ў міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз для правядзення судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў.

У выніку эксперт прыйшоў да высновы, што прадстаўлены грашовы білет сапраўдны. Аднак намінал 1 даляр зменены на 10 шляхам напісання пер'евай асадкай.

Першапачатковае змесціва лічбавых абазначэнняў наміналу — «1».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула