БЕЛ Ł РУС

Балгарыя і Грэцыя адпраўляюць бежанцаў на лаўкостэрах у Германію

9.04.2025 / 13:13

Nashaniva.com

Балгарыя і Грэцыя выкарыстоўваюць Шэнгенскае пагадненне аб свабодзе перамяшчэння ў ЕС, каб пазбавіцца ад бежанцаў і перадаць іх Германіі, піша Bild.

Пасля разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прытулку ў Грэцыі або Балгарыі некаторыя бежанцы (напрыклад, з Афганістана або Сірыі) атрымліваюць не поўны дазвол на жыхарства або месца ў цэнтры для бежанцаў, а «Пасведчанне на паездку бенефіцыяра дадатковай абароны». Гэты праязны дакумент дзейнічае ў Шэнгенскай зоне на працягу 90 дзён.

Пасля гэтага яго шчаслівыя ўладальнікі купляюць танныя квіткі на самалёт у Германію, а па прыбыцці туды зноў запытваюць права на прытулак.

У 2024 годзе амаль 25 тысяч мігрантаў толькі з Грэцыі прыбылі і засталіся ў ФРГ такім чынам. Асэнсаваўшы маштабы гэтай з’явы, нямецкія палітыкі адрэагавалі з непакоем. Цяпер яны хочуць напрамую вырашыць гэтую праблему з грэцкім урадам. Палітык ад ХДС Натанаэль Лімінскі сёння павінна адправіцца ў Грэцыю на перамовы пра бежанцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула