Стала вядомая прычына хвалі ператрусаў у агенцтвах нерухомасці
У аўторак сілавікі прыйшлі ў кампаніі па ўсёй краіне.
Сілавікі зацікавіліся агенцтвамі нерухомасці па ўсёй краіне пасля праверкі гадавой фінансавай справаздачнасці.
Магчыма, кіраўнікоў кампаній падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў, атрыманні грошай «па-за касай» і выплаце заробкаў у канвертах, паведаміла экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская са спасылкай на крыніцы.
Нагадаем, 8 красавіка сілавікі правялі рэйды па агенцтвах нерухомасці па ўсёй краіне. Паводле звестак партала «Точка», некаторых кіраўнікоў затрымалі.
Чытайце таксама:
Сілавікі пайшлі па агенцтвах нерухомасці. Былі затрыманні кіраўнікоў