У Гомелі на 9 мая ўпершыню правядуць дзіцячы парад
У абласным цэнтры праходзяць рэпетыцыі параду выхаванцаў вайскова-патрыятычных клубаў.
Фота: «Гомельщина Официально»
У Гомелі ў гонар Дня Перамогі збіраюцца зладзіць дзіцячы парад.
На рэпетыцыю ў абласным цэнтры сабралі выхаванцаў вайскова-патрыятычных класаў і клубаў Гомеля, Светлагорска, Рагачова і Жлобіна, а таксама навучэнцаў Гомельскага кадэцкага вучылішча, ліцэя МНС.
Мяркуючы па фотаздымках, якія апублікаваў Гомельскі аблвыканкам, на рэпетыцыі падлеткаў, у тым ліку дзяўчат, вучылі хадзіць строем.
Па даных «Флагштока», дзіцячы парад у Гомелі зладзяць упершыню. Але для Беларусі гэта не першы выпадак. Напрыклад, мінулым летам у Мінску правялі парад дзіцячага сада ў вайсковай форме.
Чытайце таксама:
Лукашэнка падаваў беларускім гарадам вымпелы за мінулую вайну
У Гомелі не дазволілі флэшмоб прыхільнікаў Лукашэнкі, а адправілі на палігон
Беларускія, расійскія і індыйскія байкеры зладзілі заезд у гонар Дня Перамогі ў Дэлі ВІДЭА