БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшыя маркетплэйсы будуць прадаваць беларускія лядоўні

10.04.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Мінскі завод халадзільнікаў «Атлант» заключае кантракты на продаж сваёй бытавой тэхнікі на буйных маркетплэйсах. Прадпрыемства ўжо падпісала дакументы з Ozon, піша MyFin.

Wikimedia Commons

Так, паводле слоў генеральнага дырэктара ЗАТ «Атлант» Дзмітрыя Харытончыка, цяпер прадпрыемства знаходзіцца на фінальнай стадыі падпісання кантракта з Wildberries і «Яндэкс Маркетам».

Акрамя гэтага, у красавіку прадпрыемства плануе заключыць дамовы з буйнымі расійскімі рытэйларамі «М.Видео», DNS і гандлёвай сеткай «Эльдарада».

Таксама для таго, каб палепшыць продажы на рынку Расіі, беларускае прадпрыемства адчыніла там уласныя гандлёвыя дамы. Пры гэтым у «Атланце» шукаюць новыя рынкі збыту і бачаць перспектыву ў Афрыцы.

У цэлым жа Дзмітрый Харытончык ацэньвае сітуацыю на рынку бытавой тэхнікі як складаную. Паводле яго слоў, цяпер ЗАТ «Атлант» працуе ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула