БЕЛ Ł РУС

35-гадовы беларус памёр ад укусу змяі ў маскоўскім заапарку

10.04.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Сёння ў маскоўскім заапарку пры кармленні змей загінуў заатэхнік — 35-гадовы беларус Сяргей Якунін. Раніцай ён карміў змей, адна з іх укусіла яго за палец. Адразу выклікалі хуткую дапамогу, але выратаваць супрацоўніка не ўдалося.

Як стала вядома «Маскоўскаму камсамольцу», Якунін родам з Беларусі. Ён скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Мужчына вучыўся на кафедры ветэрынарыі і біятэхналогіі.

У адкрытых крыніцах гаворыцца, што родны горад Якуніна — Рагачоў, а нарадзіўся ён у год Змяі па кітайскім календары.

Сяргей Якунін

Як піша «База», змяя ўкусіла мужчыну, як толькі ён адчыніў дзверцы тэрарыума, каб яе пакарміць. У мужчыны былі шанцы выжыць, калі б не вострая алергічная рэакцыя. 

Калегі адразу выклікалі хуткую, але мужчына памёр літаральна праз 5 хвілін ад анафілактычнага шоку да прыезду медыкаў.

Змяя, якая ўкусіла Якуніна, — адна з 30 ядавітых змей, нядаўна дастаўленых у Маскоўскі заапарк з Паўднёвай Афрыкі. Сярод іх — каралавы аспід, які лічыцца смяротна небяспечным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула