БЕЛ Ł РУС

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў

10.04.2025 / 16:43

Nashaniva.com

Памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Яна займалася дэкорам вяселляў, святаў, урачыстасцяў, брала ўдзел у шматлікіх праектах, заўважных у беларускай і замежнай індустрыі моды і прыгажосці, піша Reform.news.

Фота: dragun.by

Пра смерць Яўгеніі Драгун стала вядома праз паведамленне на яе старонцы ў інстаграме. Як пацвердзілі Reform.news яе сябры, маладая жанчына памерла каля дзвюх дзён таму ў Ніцы.

Яўгенія Драгун за сваю кар’еру працавала над праектамі з вядомымі фатографамі. Яна займалася не толькі дэкорам, стылем, але і фларыстыкай.

Праекты з яе ўдзелам былі прызнаныя на міжнародным узроўні — у прыватнасці, іх фотаздымкі друкаваліся ў British Vogue, Vogue Weddings і іншых медыя. Яна часта была ў падарожжах, ладзіла майстар-класы для фатографаў, фларыстаў у Італіі і Францыі.

«Жэня была геніем нашага часу, маэстра. Яна арганізоўвала неверагоднай прыгажосці вяселлі, праекты, ад якіх захоплівала дух. Мудрая, вясёлая, жыццярадасная. Вакол сябе яна збірала такіх жа творчых людзей, яны да яе цягнуліся. Яна адчувала прыгажосць як ніхто, бачыла чароўнае. Не магу паверыць, што яе больш няма з намі. Гэта вялікая страта», — расказала пра асобу Яўгеніі яе калега і сяброўка з Мінску.

Як адзначаюць блізкія, смерць маладой жанчыны здарылася з-за спынення сэрца.

Чытайце таксама:

Памёр Міхаіл Піліпенка

Памёр беларускі акцёр і рэжысёр Максім Сохар. Яму было 44 гады

Памерла архітэктар-горадабудаўнік Ларыса Смірнова

Каментары да артыкула