БЕЛ Ł РУС

Да родных актывіста Дзмітрыя Карняенкі прыходзілі сілавікі

10.04.2025 / 18:21

Nashaniva.com

Пра прыход сілавікоў да сваякоў віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Дзмітрый Карняенка

«Мой «экстрэмісцкі» статус павялічыўся. Цяпер як чалец Хрысціянскай візіі прызнаны датычным да «экстрэмісцкага фармавання».

Разам з тым павялічыліся і візіты міліцыянтаў да родных. Учора наведвалі бацьку ў Оршы, нават бралі ў яго біяматэрыял. Бацька збянтэжыўся і не дужа распытваў, навошта. А сёння міліцыянты ўжо пабылі ў цешчы ў Віцебску.

Так то з рознай перыядычнасцю наведваюць (то следчыя, то міліцыянты), але гэтыя дні крыху пашырылі свой расклад візітаў», — напісаў Карняенка.

Учора стала вядома, што ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапіў праект «Хрысціянская візія» — паводле сілавікоў, дачыненне да яго мае і Дзмітрый Карняенка.

Чытайце таксама:

«У таталітарных падыходах сведак Іеговы і рэжыму Лукашэнкі ёсць вялікае падабенства». Былы іегавіст пра СІ, праваслаўе, пратэсты і Украіну 

Прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава патрабуе пакарання «недатыкальных асобаў»

У Віцебску на міліцэйскіх стэндах павесілі фатаздымкі журналістаў і актывістаў

Каментары да артыкула