БЕЛ Ł РУС

Трампаўскія тарыфы на Кітай фактычна складаюць 145%

10.04.2025 / 18:38

Nashaniva.com

Стаўка тарыфаў ЗША на кітайскі імпарт цяпер фактычна складае 145%. Пра гэта паведаміў каналу CNBC прадстаўнік Белага дома.

Дональд Трамп з табліцай уведзеных супраць розных краін мытных тарыфаў. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Апошні ўказ Трампа павышае тарыфы для Пекіна да 125% з 84%.

Але гэта ў дадатак да 20% тарыфу на фентаніл, які Трамп раней увёў супраць Кітая, растлумачылі CNBC. Гэты тарыф уведзены за тое, што Кітай, на думку Трампа, кепска змагаецца з кантрабандай наркотыка ў ЗША.

Чытайце таксама:

ЕС на 90 дзён прыпыняе дзеянне ўласных тарыфаў у дачыненні да ЗША

Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Сі Цзіньпінам: «Ён мой сябра»

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША

Каментары да артыкула