Спыняе працу праект «Палітвязынка»
Пра спыненне працы праваабарончага праекта «Палітвязынка» паведамілі на ягонай старонцы ў інстаграме. «Цяжкае, балючае рашэнне» прынята «ў сувязі з апошнімі навінамі».
Стваральніца «Палітвязынкі» журналістка Яўгенія Доўгая
Удзельніцы праекта «Палітвязынка» займаліся зборам інфармацыі пра палітзняволеных жанчын, аказвалі дапамогу іх сем'ям, а таксама дапамагалі былым палітзняволеным у вяртанні да мірнага жыцця.
Акурат учора з'явілася інфармацыя пра прызнанне праекта «экстрэмісцкім фармаваннем». Па версіі сілавікоў, звязаныя з ім асобы — Ганна Крацько, Яўгенія Сцепусь (Доўгая) і Анастасія Захарэвіч.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Хрысціянскую візію», «БюроМедиа» і «Палітвязынку»
«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай