БЕЛ Ł РУС

Трамп прыпыніў увядзенне мытаў пасля таго, як Японія пачала распрадаваць амерыканскія дзяржаблігацыі

10.04.2025 / 20:57

Nashaniva.com

Дзеянні Японіі прывялі да абвалу на рынку, паведамляе The New York Post са спасылкай на гендырэктара буйной фінансавай установы. Таму Трамп вырашыў крыху здаць назад.

Прэм'ер-міністр Японіі Сігэру Ісіба. Фота: AP Photo/Evan Vucci

«Спачатку думалі, што гэта распрадае Кітай. Але гэта была дружалюбная нам краіна — Японія, якая прадавала аблігацыі ў велізарных колькасцях і якая падняла тым самым працэнтныя стаўкі да небяспечнага ўзроўню. Мне сказалі, што падобная нестабільнасць відавочна зрабіла ўражанне на [міністра фінансаў ЗША] Бесента», — цытуецца крыніца ў артыкуле.

Распродаж дзяржаблігацый Японіяй прывёў да абвалу на рынку амерыканскага дзярждоўгу ў аўторак вечарам. Пачалася паніка, калі рэзка ўзляцела даходнасць па працэнтных стаўках дзяржаблігацый.

«Чым вышэйшыя працэнтныя стаўкі — тым вышэйшы кошт абслугоўвання дзярждоўгу, тым складаней фінансаваць сацыяльнае забеспячэнне і г. д. Пасля прыпынення мытаў рынак аблігацый пачаў супакойвацца», — піша выданне.

9 красавіка міністр фінансаў ЗША Скот Бесент правёў прэс-канферэнцыю, дзе аб'явіў, што гандлёвая вайна ЗША з усім светам (за выключэннем Кітая) афіцыйна пастаўленая на паўзу. Ён патлумачыў гэта стылем перамоў Трампа: такім чынам ён, маўляў, прыводзіць палітыкаў за стол перамоў.

Чытайце таксама:

Трампаўскія тарыфы на Кітай фактычна складаюць 145%

ЕС на 90 дзён прыпыняе дзеянне ўласных тарыфаў у дачыненні да ЗША

Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Сі Цзіньпінам: «Ён мой сябра»

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША

Каментары да артыкула