БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду працоўных мігрантаў

11.04.2025 / 12:10

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў 11 красавіка на сустрэчы ў шырокім складзе з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам у Мінску, піша БелТА.

Фота: БелТА

Лукашэнка расказаў, што падчас перамоваў бакі абмеркавалі важную і далікатную тэму працоўных рэсурсаў.

Ён канстатаваў, што ў Пакістане ёсць вялікая колькасць людзей, якія могуць і хочуць працаваць у Беларусі. Паміж кіраўніцтвам дзвюх краін дасягнута дамоўленасць аб тым, каб забяспечыць ім такую магчымасць і выпрацаваць адпаведны механізм.

«У цэлым лічу, што сельская гаспадарка і ўсё, што з ёй звязана, з’яўляюцца драйверам нашага двухбаковага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула